Брэст: Кандыдат АГП перад зняццем правяла пікет за байкот

2012 2012-09-16T16:41:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kascukovich-dzijana-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад тым, як зняцца з выбараў, кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч (яна з’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі) зладзіла пікет у дазволеным уладамі месцы.

Мерапрыемства адбылося ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, што знаходзіцца ва Ўсходнім мікрараёне Брэста. Сама кандыдат у дэпутаты і яе давераныя асобы з ліку аднапартыйцаў распаўсюджвалі сярод мінакоў улёткі і газету “Народная воля”. Адначасова Дыяна Касцюковіч з паплечнікамі распавядалі жыхарам горада, якіх у час правядзення пікету было няшмат, пра намер байкатаваць выбары ў цяперашніх умовах, калі немагчыма правесці выбарчы працэс свабодна і дэмакратычна. Па словах прадстаўніцы АГП, грамадзяне па рознаму ставіліся да закліку не браць удзел у галасаванніі, але большасць з іх з разуменнем ставіліся да пазіцыі, выпрацаванай апазіцыйнай партыяй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international