Мінск: пікет “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў (фотарэпартаж)

2012 2012-09-16T16:33:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-piket-gp-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля гандлёвага цэнтра “Карона” ў Мінску 16 верасня прайшоў пікет кампаніі “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў Беларусі. Пікет праводзіла кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 Таццяна Караткевіч.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел лідэры «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк, а таксама актывісты кампаніі, якія вылучаліся кандыдатамі, але не зарэгістраваныя акруговымі камісіямі, Ігар Драко і Міхаіл Пашкевіч.
Удзельнікі пікету раздавалі мінакам брашуры з інфармацыяй пра «Грамадзянскую дамову». Акрамя таго, любы жадаючы мог атрымаць зборнік вершаў Някляева «Лісты да Волі» з аўтографам.
Кандыдат Таццяна Караткевіч адзначыла, што ў яе ўжо атрымоўваецца стаць пазнавальнай у сваёй акрузе, а некаторыя выбаршчыкі паведамляюць, што пойдуць галасаваць за яе цэлымі пад'ездамі.
На дзве сустрэчы з Караткевіч прыйшлі па 15 чалавек, «уключаючы ідэалагічную вертыкаль», распавяла кандыдат. Паводле яе слоў, выбаршчыкі, як правіла, цікавяцца ідэяй «Грамадзянскай дамовы» і праблемамі ўшчыльнення ў сваім раёне.
«Пакуль прыходзяць самыя настойлівыя выбаршчыкі, якія хочуць дамагчыся праўды», - кажа Караткевіч.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international