Дэмакратычны актывіст Сяргей Сямёнаў скіраваў у КДБ заяву з прозьбай патлумачыць правядзеньне ў адносінах да сябе апэратыўна-пошукавых мерапрыемстваў

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў скіраваў у КДБ заяву, дзе патрабаваў патлумачыць правядзеньне ў адносінах да сябе апэратыўна-пошукавых мерапрыемстваў. Прычынай для такіх патрабаваньняў стала леташняя праверка актывіста, паведаміў belngo.info.

Нагадаем, улетку мінулага года ўпраўланьне КДБ перадала дакумэнты па факце дзейнасьці і арганізацыі дезйнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Гарт” для праверкі ў абласную пракуратуру. Пазьней пракурор Вікторыя Сергяенка вынесла афіцыйнае папярэджаньне маладзёну аб недапушчальнасьці такіх дзеяньняў. Прычым супрацоўнікі крымінальнага вышуку пад прымусам даставілі С.Сямёнава ў пракуратуру. У зьвязку з такімі падзеямі маладзён патрабуе азнаёміць яго з атрыманай падчас праверкі інфарамацыяй на падставе артыкулу “Аб апэратыўна-пошукавай дзейнасьці”. Таксама, адзначыў у заяве Сяргей Сямёнаў, ён жадае даведацца прычыны, згодна з якімі ў дачыненьні да яго праводзіліся пошукавыя дзеяньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international