6 студзеня супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі тройчы перашкаджалі сустрэчам А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 студзеня ў Гомельскай вобласьці з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, даверанай асобы шэрагу дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы, павінны былі прайсьці тры сустрэчы з выбарцамі – у Рэчыцы, Гомелі й Добрушы. На давераную асобу гомельскіх кандыдатаў распачалося сапраўднае паляваньне. Аўтамашыну Мілінкевіча тройчы затрымлівалі на дарогах Гомельшчыны супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі.

У Сьветлагорску кіроўцу А.Мілінкевіча правяралі на алькаголь, блізу Рэчыцы ўжо рэчыцкія супрацоўнікі ДАІ сьцьвярджалі, што легкавік экс-кандыдата на прэзыдэнты нібыта быў у дарожным здарэньні, але не змаглі патлумачыць, якім.

За 20 кілямэтраў да Гомеля супрацоўнікі абласной ДАІ прычапіліся да кіроўцы Мілінкевіча й машыны суправаджэньня, якой кіраваў Уладзімер Кацора, што і той, і другі нібыта не былі прывязаны пасамі бясьпекі.

У кожным выпадку міліцэйскія дарожныя патрулі цягнулі час, каб Мілінкевіч не патрапіў на чарговую заплянаваную сустрэчу з выбарцамі ў тых акругах, дзе балятуюцца апазыцыйныя кандыдаты.

Аляксандар Мілінкевіч так пакамэнтаваў Радыё Свабодзе намаганьні ўладаў не дапусьціць яго на сустрэчы з выбарцамі: “Сьведчаньне стопрацэнтовае таго, што яны слабыя. Толькі слабыя людзі сябе так паводзяць, гэта раз. А па-другое – сьведчаньне таго, што ня ведаюць, што рабіць з намі. У іх КГБ, войска, танкі, самалёты – усё. У нас - толькі слова, і яны слова баяцца. Тыя ж міліцыянты, што нас трымалі – сорамна ім. Яны, канешне, не прызнаюцца, што ім далі загад. Па-людзку – проста сорамна. Што нас па трох шпіталях правезьлі, дактары таксама зразумеюць, што іх рукамі, іх подпісамі хочуць паскудзтва рабіць. Яны самі сябе разбураюць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international