У Магілёўскай вобласці застаецца толькі адзін кандыдат – сябар Партыі БНФ

2012 2012-09-16T12:03:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valer-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Каранкевіч

Валерый Каранкевіч

На другой частцы з’езда Партыі БНФ, якая прайшла 15 верасня ў Мінску, прынятае рашэнне аб зняцці ўсіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вылучаных на першай частцы з’езда ў якасці кандыдатаў. Усе партыйныя вылучэнцы з Магілёўскай вобласці рашэнне партыі падтрымалі, аднак адзін з іх, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерый Каранкевіч, заявіў, што здымецца, як кандыдат, вылучаны на з’ездзе Партыі БНФ, але будзе ўдзельнічаць у выбарах да канца, як чалавек, які сабраў больш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. Спадар Каранкевіч карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”.

Па словах спадара Каранкевіча, ён не можа падвесці сваіх выбаршчыкаў, якія аддалі за яго свае подпісы і заклікаюць яго прыняць удзел у выбарах да канца.

“Я буду ўдзельнічаць у выбарах да канца, бо не магу падвесці людзей, якія аддалі подпісы за маё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, - кажа Валерый Каранкевіч – Я выканаю рашэнне з’езда Партыі БНФ і здыму сваю кандыдатуру як кандыдат, вылучаны на з’ездзе Партыі БНФ, аднак буду працягваць удзел у выбарах, як кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Я актыўна правожу сваю выбарчую кампанію і бачу, што шмат людзей падтрымлівае маю пазіцыю. Калі я здымуся, іншаму кандыдату ў дэпутаты, першаму намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову не будзе ніякай альтэрнатывы”.

Іншыя кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ з Магілёўскай вобласці – Сяргей Антонаў (Быхаўская выбарчая акруга № 81), Віталь Макаранка (Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга № 85), Аляксандр Страх (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87), Тамара Маскалёва (Магілёўская сельская выбарчая акруга № 88), Альберт Яўменаў (Асіповіцкая выбарчая акруга № 89) і Рыгор Кастусёў (Шклоўская выбарчая акруга № 90) – да пачатку датэрміновага галасавання 18 верасня збіраюцца перадаць у акруговыя камісіі выпіскі з пратаколу з’езда і свае заявы аб зняцці з удзелу ў выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international