Гомельскія выбаршчыкі не могуць знайсці кандыдата ў дэпутаты

2012 2012-09-16T11:48:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-sustr-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі 15 верасня - за амаль тыдзень да асноўнага дня галасавання і за тры дні да датэрміновага - гомельскія кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, можна сказаць, распачалі непасрэдную працу з выбаршчыкамі.

Прынамсі, першая сустрэча кандыдата Алега Леўшунова з выбаршчыкамі павінна была адбыцца, як паведамляе акруговая камісія Цэнтральнай акругі №33, 14 верасня. Але на сустрэчы прысутнічалі чатыры чалавекі: незалежны журналіст, дзве давераныя асобы кандыдата і сын даверанай асобы, адказны на паказ слайдаў пра кандыдата. На пытанне: А дзе ж кандыдат?, быў атрыманы адказ, што «ён перанапружаны зараз, і ў яго ціск, літаральна ў апошнюю хвіліну мы аб гэтым даведаліся, вось яшчэ пяць хвілін таму былі ўпэўнены, што Алег Фёдаравіч прыйдзе». На пытанне: А дзе ж выбаршчыкі?, давераныя асобы паціснулі плячыма і дадалі: «Мы ж не можам людзей заганяць гвалтам на сустрэчу». У выніку сустрэча з выбаршчыкамі прайшла ў вузкім коле: журналіст і дзве давераныя асобы (калі не лічыць сына даверанай асобы, які займаўся тэхнічнай працай і ў размову дарослых не ўступаў).

Цікава, што калі праз некаторы час пасля запланаванага пачатку сустрэчы на яе прыйшоў праваабаронца БХК Віктар Адзіночанка, яму адказалі, што кандыдат быў, але толькі што з'ехаў! Такую версію адсутнасці кандыдата падала яго давераная асоба, завуч школы №16 Марыя Чачоткіна.

А згодна інфармацыі, прадстаўленай кандыдатамі ў дэпутаты ў акруговую камісію, Алег Леўшуноў павінен праводзіць пікеты штодзень, з 15 па 21 верасня, на двух пляцоўках - у скверы на плошчы Паўстання і каля ЖЭУ-25 на вуліцы Галавацкага, 104а. Але ж 15 верасня на плошчы Паўстання ў азначаны час пікету не было.

Па Цэнтральнай акрузе №33 балатуюцца чатыры кандыдаты. Пакуль невядома, ці будуць праводзіць агітацыю праз пікеты і сходы з выбарцамі кандыдаты ад партый ЛДП і «Справядлівы свет».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international