Участковыя камісіі Оршы перанеслі выбары на 27 верасня і запрашаюць нябожчыкаў да галасавання (фота)

2012 2012-09-16T11:22:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-zaprash-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзіўныя запрашэнні рассылае выбаршчыкам участковая камісія № 1 па Аршанскай гарадской акрузе № 26. Вось такі лісток дастала са свайго паштовага скрыні жыхарка Оршы Ганна Чумаева, якая пражывае па вуліцы 1-я Чырвоная.
З чатырох чалавек, чые прозвішчы значацца ў гэтым запрашэнні і ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па дадзенмы адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсьці на выбары ... 27 верасня 2012 г. (!?)
У суседнюю кватэру члены камісіі прынеслі запрашэнне прыняць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня.
Па словах назіральніка ад БХК Васіля Бреснева усё, што можна было парушыць ў складанні спісаў выбаршчыкаў і распаўсюдзе запрашэнняў, участковай камісіяй парушана. Зразумела пры такой "якаснай" працы камісій гаварыць аб празрыстых і сумленных выбарах зусім не прыходзіцца.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international