У Оршы камісія назіральніку парэкамендавала зайсці пасля заканчэння выбараў

2012 2012-09-16T11:12:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lieuchankau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Назіральнік Васіль Леўчанкаў, акрэдытаваны пры акруговай камісіі Аршанскага Дняпроўскага акругі № 27, спытаў у старшыні камісіі Мікалая Давідовіча, ці можна яму прысутнічаць падчас працэдуры перадачы бюлетэняў ад акруговай камісіі ўчастковым.
- Ваша прысутнасць там непажадана, - адказаў Мікалай Ананьевич, - гэта будзе перашкаджаць працы камісіі, ствараць мітусню. І ў дзень выбараў у нас будзе праца камісіі, а не пасяджэнне, таму вам рабіць там няма чаго. Прыходзьце 24-га чысла на выніковае пасяджэнне.
На думку самога Леўчанкава, асцярогі, што нібыта яго прысутнасць перашкодзіць працы камісіі ў момант перадачы бюлетэняў, абсалютна надуманыя. Камісія будзе працаваць у зале пасяджэнняў райвыканкама. Гэта памяшканне плошчай каля 70 квадратных метраў. Прысутнасць там аднаго назіральніка ніяк не можа ствараць мітусню і перашкаджаць працы. Значна больш верагодна, на яго погляд, што кіраўнікі ўчастковых камісій, якія прыйдуць прымаць бюлетэні, могуць задаць якія-небудзь пытанні ці агучыць інфармацыю, якую ад незалежнага назіральніка кіраўніцтва акруговай камісіі спрабуе схаваць.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international