Указ прэзідэнта № 760 прадстаўляе сабой вельмі жорсткі ўдар па індывідуальных прадпрымальніках

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Указ прэзідэнта № 760, якім занесеныя папраўкі ва ўказ ад 18 чэрвеня 2005 года № 285 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”, апраўдаў самыя горшыя меркаванні індывідуальных прадпрымальнікаў. Аб гэтым БелаПАН заявіў эксперт Сяргей Балыкін. У першую чаргу ён адзначыў, што тэкст указу стаў даступны грамадскасці на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі толькі 4 студзеня, дакумент уступіў у сілу 1 студзеня, а быў падпісаны 29 снежня, калі тэрмін выплаты ІП фіксаванага ПДВ ужо мінуў.

“Указ прадстаўляе сабой вельмі жорсткі ўдар па індывідуальных прадпрымальніках, які праўзыходзіць па сіле ўсе перарэгістрацыі разам узятыя”, – падкрэсліў С.Балыкін. Гаворка, паводле яго, ідзе аб усталяванай забароне для ІП на прыцягненне з 1 студзеня 2008 года наёмных працаўнікоў за выключэннем блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек.

Як адзначыў С.Балыкін, указ істотна абмежаваў канстытуцыйнае права грамадзянаў на заняцце прадпрымальніцкай дзейнасцю, паколькі Канстытуцыя гарантуе роўнасць усіх суб’ектаў гаспадарання і права грамадзяніна самаму выбіраць форму здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Паводле С.Балыкіна, “указ будзе мець мноства негатыўных наступстваў”. “Першым чынам, гэта пашырэнне практыкі чорнага найму, асабліва ў сферы паслуг. Другое, мноству ІП прыйдзецца ствараць юрыдычную асобу, што даволі дорага і складана з юрыдычнага і чыста тэхнічнага пункта гледжання. Па сутнасці, дзяржава загадвае ІП на працягу года прайсці перарэгістрацыю, але, маючы досвед у гэтай вобласці, я магу з упэўненасцю прадказаць вынік гэтай кампаніі – вялізныя чэргі і ціскатня ў выканкамах. Прычым маштабы гэтых чэрг перавысяць аналагічныя паказчыкі перарэгістрацый 1996 і 1999 гадоў, бо індывідуальным прадпрымальнікам, колькасць якіх значна перавышае колькасць юрыдычных асоб, прыйдзецца сабраць досыць аб`ёмны пакет дакументаў, якія службоўцам выканкамаў прыйдзецца вычытаць і выверыць. Акрамя таго, "трансфармацыя" ІП у юрасобу з пункту гледжання права не з’яўляецца рэарганізацыяй. Таму незразумела, як будзе адбывацца правапераемнасць у гэтым выпадку, у прыватнасці, пераафармленне дамоў і перадача маёмасці, які выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці. З падобнай праблемай шматлікія прадпрымальнікі сутыкнуліся пасля абмежавання колькасці працаўнікоў трыма асобамі, а зараз яна прыме нашмат шырэйшыя маштабы”, – упэўнены С.Балыкін.

“Мне наогул незразумела, дзеля чаго запатрабавалася ўводзіць падобнае абмежаванне, бо індывідуальны прадпрымальнік з’яўляецца паўнавартасным наймальнікам і выплачвае ўсе прадугледжаныя заканадаўствам плацяжы ў бюджэт за сваіх працаўнікоў", – адзначыў С.Балыкін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international