Ваенная газета цкуе выбаршчыкаў супраць апазіцыі

2012 2012-09-14T16:14:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazheunikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кажэўнікаў

Уладзімір Кажэўнікаў

Аўтар матэрыяла “Выбары скрозь прызму апазіцыі” крытыкуе назіральнікаў ад АБСЕ, заклікі апазіцыі да байкота, а таксама пераконвае, што беларускі народ не прагаласуе за апанентаў рэжыма.

Уладзімір Кажэўнікаў сталы аўтар “Беларускай ваеннай газеты “На славу Радзімы”. Ён стаў вядомы, дзякуючы матэрыялам, якія ў негатыўным святле прадстаўляюць беларускую апазіцыю. Не абыйшоў сваёй увагай ён і парламенцкую кампанію.

У артыкуле “Выбары скрозь прызму апазіцыі” ён ставіць пад сумнеў дзейнасць незалежных назіральнікаў ад місіі БДІПЧ АБСЕ: “Што датычыцца назарільнікаў з краінаў Еўрасаюза, то сярод іх, а гэта праверана досведам папярэдніх выбараў у Беларусі, ёсць такія, якія ў сябе на радзіме прытрымліваюцца радыкальных апазіцыйных поглядаў. То бок людзі, якія ставяцца да выбару беларускага народа не зусім добразычліва. Таму ёсць сумневы, што і на гэты раз яны могуць паставіцца да волевыяўлення беларусаў аб’ектыўна”.

Але найбольш Кажэўнікаў крытыкуе апазіцыю, асабліва заклікі да байкота, якія агучылі некаторыя актывісты і кандыдаты. “Цудоўна асэнсоўваючы, што ў парламент большасць іх кандыдатаў не пройдзе, называючыя сябе “дэмакратычнымі” лідэры тым не менш вырашылі выкарыстаць перадвыбарную кампанію ў сваіх інтарэсах – для прапаганды сваіх ідэяў”.

Асобная частка матэрыяла прысвечаная тэме палітвязняў: Але што ж рабіць, каб “байкотчыкі” не капрызілі, а разам з усімі пайшлі на выбрачыя ўчасткі? Як і чым іх улагодзіць? На гэтыя пытанні ў іх ёсць загадзя падрыхтаваны адзін і той жа адказ, падобны да недасціпанага жарту: а няхай спачатку “палітвязняў” выпусцяць. Але гэта не жарт, таму што на гумар нашыя панурыя апазіцыянеры няздатныя. Яны так шантажуюць. Цудоўна ж разумеюць, што людзі, якіх яны ўпарта называюць “палітвязнямі”, здзейснілі ўчынкі, якія караюцца ў крымінальным парадку, іх віна даказаная, суд вызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. З якой такой нагоды дараваць, скажам, таго ж Алеся Бяляцкага, які ўтойваў у асабліва буйным памеры даход ад падаткаабкладання. Бо атрыманне таемнага дахода дакументальна пацвердзілі міністэрства юстыцыі Літвы і генеральная пракуратура Польшчы. І Дзмітрыя Дашкевіча або Эдуарда Лобава, асуджаных за хуліганства, ці варта пазбаўляць ад пакарання насуперак прысуду суду? А Ігара Аліневіча, які адбывае тэрмін за тое, што напаў на расійскую амбасаду, падпаліў аддзяленне «Беларусбанка», арганізаваў несанкцыянаваную акцыю каля будынку Міністэрства абароны і ўдзельнічаў у нападзе на казіно «Шангры-Ла»? А Мікалая Аўтуховіча, які незаконна захоўваў зброю і боепрыпасы? Ды і Арцёма Пракапенку, асуджанага за падпал дзвярэй будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Бабруйску, няўжо па галоўцы пагладзіць?”.

Уладзімір Кажэўнікаў падсумоўвае свой артыкул тым, што беларусы, як і раней, на выбарах падтрымаюць не апазіцыйных кандыдатаў, а стабільнасць, намякаючы на праўладных кандыдатаў: “Калі грамадзяне не давяраюць тым ці іншым дэпутатам цяперашняга парламента і адмовяцца прагаласаваць за іншых, больш вартых, у такім выпадку спадара Губарэвіча (намеснік старшыні “Руха “За свабоду”) і ягоных аднадумцаў можна будзе павіншаваць з перамогай. Незразумела, праўда, перамогай над кім? Або над чым? Няўжо над здаровым сэнсам? Зрэшты, такога не здарыцца. Беларускі народ і на гэты раз прагаласуе сваёй векавой мудрасцю за моцную і квітнеючую Беларусь”.

“Праваабаронцы за свабодыя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international