Алеся Бяляцкага запрашаюць прыняць удзел у выбарах

2012 2012-09-14T15:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaprashenne1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага запрашаюць прыняць удзел у галасаваньні на выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на ўчастку №607 (Каліноўская выбарчая акруга №108). Запрашэньне прыйшло на адрас “Вясны”, памяшканьне якой было зарэгістраванае на імя праваабаронцы і згодна з рашэньнем суду Партызанскага раёна ад 6 ліпеня канфіскаванае. Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня 2011 года.

Каментуючы гэтую недарэчнасьць адзін з каардынатараў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч паведаміў наступнае:

“Безадносна да абсалютна незаконнай сітуацыі са зняволеньнем Алеся Бяляцкага важна адзначыць, што падобныя запрашэньні – нярэдкая з’ява, на якую праваабаронцы пад час шматлікіх місій па назіраньні звярталі ўвагу. Сапраўды, сьпісы выбаршчыкаў рэальна з’яўляюцца закрытым дакументам, які не могуць кантраляваць назіральнікі, а часам нават і сябры камісій. Гэтыя сьпісы рыхтуюцца выключна мясцовымі органамі ўлады непасрэдна на кожны выбарчы ўчастак.  Іх закрытасьць і шматлікія факты, кшталту згаданага вышэй запрашэньня Алесю Бяляцкаму, сведчаць пра тое, што сьпісы знаходзяцца ў неадпаведным рэчаіснасьці стане і не пераправяраюцца. Яны не ўлічваюць многіх зьменаў, накшталт таго, што значная частка беларусаў па эканамічных прычынах вымушаная была з’ехаць з краіны і не можа прымаць удзел у выбарах. Вельмі часта ў сьпісы, напрыклад, забываюць уносіць жыхароў новых дамоў.

Такая сітуацыя вельмі зручная сёньня для ўладаў, асабліва калі існуе пагроза зрыву яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі. Тут можна маніпуляваць у розныя бакі: альбо памяншаць колькасьць выбаршчыкаў, для таго каб выбары адбыліся, альбо павялічваць, калі трэба дапамагчы свайму кандыдату набраць патрэбную колькасьць галасоў за кошт вось такіх “мёртвых душаў”.

Даводзіцца канстатаваць, што  выбарчыя спісы з’яўляюцца адным з элементаў маніпуляцыі з вынікамі галасаваньня”.

Нагадаем, што У адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, «у выбарах, рэферэндуме не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якiя ўтрымлiваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзелу асобы, у дачыненні да якіх у парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання - утрыманне пад вартай".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international