У Магілёве кандыдат у дэпутаты атрымаў афіцыйнае папярэджанне

2012 2012-09-14T15:28:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padbiarecki-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 14 верасня, кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Магілёўскай-Ленінскай акруговай выбарчай камісіі №84 за выстаўленне пікета ў нявызначаным мясцовымі ўладамі месцы.

“Раніцай мне патэлефанавалі з адміністрацыі Ленінскага раёна горада, і адказны за ідэалогію чыноўнік папрасіў мяне зайсці да сябе. Сказаў, што неабходна закрыць адміністрацыйную справу ў сувязі з маім затрыманнем падчас праведзенага мной пікету”, - кажа Леанід Падбярэцкі. -- Я прыйшоў, распісаўся дзе трэба. Адміністрацыйная справа была закрыта ў сувязі з малазначным парушэннем. Дзіўна, але заведзеная на мяне справа была аж на 16 старонак”, - працягвае кандыдат у дэпутаты.

Леанід Падбярэцкі адзначае, што адразу пасля наведвання ім адміністрацыі раёна яму патэлефанавалі і папрасілі зайсці ў акруговую камісію для разбіральніцтва ў сувязі з праведзеным пікетам у недазволеным месцы.

“У камісіі паведамілі, што выносяць мне афіцыйнае папярэджанне за тое, што я выставіў пікет ў недазволеным месцы і за два дні да гэтага не ўведаміў акруговую камісію. На прэзідэнцкіх выбарах пікеты можна было ставіць дзе заўгодна і ўведамляць нікога не было патрэбы”, - гаворыць Леанід Падбярэцкі.

Нагадаем, што днём 4 верасня каля ГЦ “Крыніца” міліцыянтамі быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Леанід Падбярэцкі. Для разбіральніцтва яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Магілёва. У РАУСе на яго завялі адміністрацыйную справу, аднак ужо вечарам таго ж дня яе закрылі і перадалі справу ў адміністрацыю Ленінскага раёна горада.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international