У ноч з 22 на 23 ліпеня ў Мінску былі затрыманыя трое сяброў Маладога Фронту, якія расклейвалі рэкламныя ўлёткі сваёй арганізацыі і газеты “Наша Ніва”. Міліцыянты высунулі супраць іх абвінавачаньні ў дробным хуліганстве (Паводле Радыё Свабода).

2003 2003-07-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч з 22 на 23 ліпеня на праспекце Скарыны ў Мінску былі затрыманыя маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінкевіч і непаўнагадовы Алег Гнечык. Усіх іх адвезьлі ў Савецкі райаддзел міліцыі. У рапартах і пратаколах міліцыянты напісалі, што маладафронтаўцы нецэнзурна лаяліся і аказвалі супраціў пры затрыманьні. Быў моцна зьбіты Алег Гнечык.
Непаўнагадовага Алега Гнечыка міліцыянты адпусьцілі, а Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінкевіч правялі ноч у пастарунку. Раніцай іх адвезьлі ў суд.

Судзьдзя Руслан Казадаеў перанес разгляд справы на 29 ліпеня, бо на паседжаньне не зьявіліся сьведкі-міліцыянты. Затрыманыя з-пад варты вызваленыя да суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international