Бабруйск: за пікетам Мацвея Хатары сочаць міліцыя і КДБ (фота)

2012 2012-09-14T14:57:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hatary-agit-babrujsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 верасня у Бабруйску на стадыёне па вуліцы Урыцкага праходзіць пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Ленінскай акрузе Мацвея Хатары. Ужо пасля першай гадзіны правядзення мерапрыемства ў кандыдата і яго каманды ўзніклі непаразуменні з мясцовымі ўладамі.

- Гэтае месца для пікетаванняў зусім няўдалае, людзі тут амаль не ходзяць, бо стадыён знаходзіцца ў закутку горада. Мы вырашылі размясціцца звонку, каля самага плота стадыёна, каб нас хоць нехта пабачыў, і нават за гэтую гадзіну тут прайшло ўсяго пару дзесяткаў чалавек. Амаль адразу сюды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, КДБ, намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Маркачоў, пачалі нас адсюль праганяць за плот. Супрацоўнік міліцыі Сяргей Маркевіч паказаў паперу, дзе пазначана, што мы павінны знаходзіцца на пляцоўках, прылеглых да
футбольнага поля. Ну а адтуль нас дакладна ўжо ніхто не ўбачыць, - з сумам адзначыў Мацвей Хатары.

Супрацоўнікі КДБ, міліцыі і гарвыканкама пільна сочаць за пікетам

Супрацоўнікі тэлеканалаў СКІФ і "сакрэт-ТВ"

Кандыдат у дэпутаты ўпэўнены, што ўсе гэтыя "назіральнікі ад ўлады" будуць сачыць за імі цэлы дзень: пікет мусіць доўжыцца да 18.00.

Удзельнікі пікета трымаюць у руках расцяжку з вядомай цытатай Аляксандра Лукашэнкі "Выборы" - не пойду, всё равно обманут!". Таксама кандыдат і ўдзельнікі яго каманды апранутыя ў майкі з аналагічнымі надпісамі.


Асобных бабруйчан, якія падыходзяць да пікетоўшчыкаў, пасля ў дварах сустракаюць супрацоўнікі міліцыі. Спачатку спынілі аднаго з мясцовых сябраў БСДП "Грамада", крыху пазней – назіральніка ад БХК Сяржука Лацінскага.

- Я паспеў адыйсці ад стадыёна зусім крыху, у двары шматпавярхоўкі мяне спыніў старэйшы лейтэнант крымінальнага вышуку Нягацін "для ўстанаўлення асобы". Праверыў пашпарт, прапіску, удакладніў, ці пражываю я па гэтаму адрасу, перапісаў мае дадзеныя ў нататнік. Пасля сказаў, што не мае права мяне больш затрымліваць, - распавёў Сяржук Лацінскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international