У эфір беларускага тэлебачання і радыё не прайшлі 33 выступы кандыдатаў ад АГП

2012 2012-09-14T13:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

33 з 68 магчымых тэле-і радыёвыступаў спікераў Аб'яднанай грамадзянскай партыі былі забароненыя да трансляцыі на беларускім тэлебачанні і радыё, паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

12 кандыдатаў АГП не прапусцілі ні на радыё, ні на тэлебачанне, чатыры з іх не змаглі апублікаваць праграму яшчэ і ў газеце.

Акрамя гэтага, дзевяць выступаў па розных прычынах не былі запісаныя кандыдатамі - да прыкладу, Аляксандр Шаўцоў, які балатуецца па Магілёўскай сельскай акрузе № 88, не змог прыехаць на запіс, паколькі працуе ў Расіі.

Пра выхад або забарону яшчэ некалькіх выступаў партыі невядома, паколькі, па словах Красулінай, у некаторых гарадах у кандыдатаў не было доступу да праваднога радыё або без апавяшчэння пераносіўся час трансляцыі.

Усяго, па інфармацыі АГП, у эфір прайшло восем жорсткіх пасланняў ад сябраў партый: па два ад Анатоля Лябедзькі, Станіслава Багданкевіча і Юрыя Істоміна і па адным - ад Ганны Канапацкой і Аляксандра Саснова.

11 пасланняў, якія прайшлі ў эфір былі «злёгку змякчэлыя пад ціскам цэнзараў», але не страцілі асноўнага пасылу партыі.

Усяго выступіць у СМІ спрабавалі 34 спікера АГП.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international