Баранавічы: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць 2-5 чалавек

2012 2012-09-14T13:37:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciacko-baranav-sustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 верасня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, галоўнага ўрача цэнтральнай паліклінікі № 1  Аляксандра Сцяцко ў памяшканні ЖЭС № 5. Інфармацыя пра гэтую сустрэчу была размешчана на 1-ай старонцы афіцыйнай газеты “Наш край” 8 верасня, а таксама на сайце Баранавіцкага гарвыканкама, агучвалася па радыё і тэлебачанні. Адзін з супрацоўнікаў ЖЭСа паведаміў, што аб’явы аб сустрэчы з кандыдатам разносілі па кватэрах і іх расклеівалі ў пад’ездах. Аднак на сустрэчу прыйшло ўсяго 5 чалавек, трое з якіх былі супрацоўнікі ЖЭСа.

Днём раней, 11 верасня, адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Вольгі Палітыка з выбаршчыкамі ў памяшканні ЖЭС № 4, на якую прыйшлі 2 чалавекі.

Фота: Аляксандр Сцяцко на сустрэчы з выбаршчыкамі 12 верасня ў памяшканні ЖЭСа № 5

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international