У Быхаве -- першая сустрэча кандыдата ад Партыі БНФ з выбаршчыкамі

2012 2012-09-14T12:22:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antonau-siargej-byhau-bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Антонаў

Сяргей Антонаў

Сёння, 14 верасня, у 8-45 раніцы адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 Сяргея Антонава з працоўным калектывам Быхаўскай раённай бальніцы. Гэта была першая сустрэча альтэрнатыўных кандыдатаў з выбаршчыкамі ў Быхаўскай выбарчай акрузе № 81, да гэтага часу свае сустрэчы праводзіла толькі кандыдат у дэпутаты, старшыня Слаўгарадскага райсавета Таццяна Кананчук.

“Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла вельмі добра і арганізавана, я за гэта ўдзячны галоўнаму ўрачу Быхаўскай ЦРБ, - распавядае Сяргей Антонаў. – Канферэнц-зала была запоўнена амаль цалкам, на працягу майго выступу пастаянна падыходзілі людзі, думаю, агулам было больш за сотню чалавек. Успрынялі мой выступ добра, паспеў яшчэ і адказаць на два пытанні выбаршчыкаў. Карацей, праведзенай сустрэчай цалкам задаволены”.

Нагадаем, што раней Сяргей Антонаў збіраўся падаць скаргу ў акруговую камісію на дзеянні іншага кандыдата па гэтай жа акрузе, старшыні Слаўгарадскага райсавета Таццяны Кананчук, якая праводзіла сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах і ў арганізацыях у працоўны час. У акруговай камісіі Быхаўскай выбарчай акругі № 81 Сяргея Антонава пераканалі скаргу не падаваць, паабяцаўшы яму зладзіць яго сустрэчы з выбаршчыкамі ў гэтых жа працоўных калектывах таксама ў любы зручны для яго час.

Па словах Сяргея Антонава, нягледзечы на такое спрыяненне ў арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі, ціск на яго прыхільнікаў з боку ўладаў усё роўна мае месца.

“Вось літаральна пару дзён таму ў школу, дзе працуе мая сястра, прыязджала старшыня Быхаўскага раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Асноўнае пытанне, якое яе цікавіла – гэта тое, “ці не вядзе сястра Антонава ў школе якой-небудзь агітацыі”. Яна настройвала адміністрацыю школы, каб яны сачылі за тым, што б гэтага не адбывалася. Быццам бы гэта забаронена, у свой непрацоўны час любы чалавек можа агітаваць за таго кандыдата, які яму больш падабаецца”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international