Жодзіна: кандыдат апынуўся перад зачыненымі дзвярыма

2012 2012-09-14T12:09:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasileuski-zodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 верасня сустрэча кандыдата ад КПБ Сяргея Васілеўскага ў ДК "Равеснік" у Жодзіне не адбылася - на яе прыйшоў толькі адзін выбаршчык, а ў афіцыйна выдзеленым памяшканні пад шырмай “рамонту" аказаліся банкетныя сталы пад белымі вясельнымі абрусамі.

Пры падрыхтоўцы да сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат папярэдне падаваў заяўку ў АВК акругі №64, а газета гарвыканкаму "Жодзінскія Навіны" 12 верасня належным чынам апублікавала адпаведную абвестку. Але на сустрэчу з Сяргеем Васілеўскім з усяго 60-ці тысячнага гораду з’явіўся толькі адзін выбаршчык, а таксама прадстаўнік з акруговай камісіі і назіральнік Аляксей Лапіцкі.

Немагчыма было зразумець, хто загадаў зачыніць спецыяльна выдзеленае для сустрэчаў з кандыдатамі памяшканне, у якое праз абвестку ў афіцыйнай газеце запрашаліся жодзінцы. Дырэктар ДК Ірына Анцітовіч заявіла, што памяшканне не падрыхтавана да выбарчай сустрэчы, бо ў ім робіцца рамонт. Аднак, прысутныя ўжо ведалі аб тым, што за дзвярыма ў актавай зале ідзе падрыхтоўка да вяселля. 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international