viasna on patreon

Мінск: кандыдата ад «Справядлівага свету» не пусцілі ні на тэлебачанне, ні на радыё, ні ў газету

2012 2012-09-14T10:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_net.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Буры не змог прадставіць выбаршчыкам сваю перадвыбарчую праграму ні на беларускім тэлебачанні, ні на радыё, ні ў дзяржаўнай газеце.

Выступ В.Бурага па тэлебачанні павінны былі трансляваць на тэлеканале «Беларусь 2» ўвечары 3 верасня, аднак запіс у эфір не прайшоў.

Па словах кандыдата, у сваім тэлевыступе ён хацеў расказаць беларусам пра фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах 2008 года, аб якіх ён даведаўся падчас працы назіральнікам на выбарчым участку ў Калодзішчах.

Інфармацыю пра фальсіфікацыі кандыдат спрабаваў данесці да насельніцтва Беларусі і падчас радыёвыступу, але ўжо з агучваннем канкрэтных прозвішчаў. Выступ Бурага на радыё «Сталіца» быў запланаваны на 12 верасня, аднак, па словах кандыдата, яго «забыліся запрасіць на запіс».

«Яны сказалі, што ўсіх папярэджвалі, але ў мяне не было прапушчаных званкоў», - адзначыў ён.

З газеты «Рэспубліка» кандыдату прыйшоў ліст аб адмове ў публікацыі перадвыбарчай праграмы ў сувязі з тым, што дасланы Бурым тэкст, на думку рэдакцыі, не з'яўляецца агітацыйным, а ўяўляе сабой проста выказванне яго пункту гледжання па некаторых пытаннях. «Хоць у законе няма шаблона, як павінна весціся агітацыя», - абурыўся Буры.

У тэксце, прызначаным для публікацыі ў газеце, кандыдат прапаноўваў унесці змены ў выбарчым заканадаўстве ў частцы правядзення датэрміновага галасавання. Акрамя таго, згодна з праграмай Бурага, «кожны зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты любога ўзроўню павінен мець права дэлегаваць у склад кожнай участковай камісіі аднаго свайго прадстаўніка ў якасці яе паўнапраўнага члена».

14 верасня Віктар Буры мае намер падаць заяву ў акруговую камісію аб сваім зняцці з выбараў.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства