Рэчыца: сустрэча з выбаршчыкамі – у працоўны час

2012 2012-09-14T11:14:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechica-les.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 верасня ў Рэчыцкім раёне кандыдат у дэпутаты Адам Вашкоў праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі ў працоўным калектыве лясгаса. Адміністрацыя запатрабавала ад работнікаў прыйсці перад пачаткам працоўнага дня. А працягвалася сустрэча ўжо ў працоўны час.

Мерапрыемства адбывалася ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Рэчыцкі доследны лясгас”. Установа, дырэктарам якой з’яўляецца Мамус Генадзь Міхайлавіч, знаходзіцца ў вёсцы Прыгарадная.

Сустрэча з А. Вашковым, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Рэчыцкай выбарчай акрузе, пачалася ў 7 гадзін 45 хвілін. А закончылася ў 8 гадзін 25 хвілін. Аб гэтым паведаміў Валерый Пуціцкі, назіральнік у Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі.

Згодна інфармацыі, якая размешчана на сайце лясгаса, працоўны дзень ва установе пачынаецца ў 8 гадзін (на здымку). Такім чынам, атрымліваецца, што на сустрэчу з “кандыдатам ад улады” ва установе быў выкарыстаны працоўны час.

Вашкоў Адам Сямёнавіч – генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Рэчыцкі метызны завод”. У рэчыцкай выбарчай акрузе ёсць яшчэ 2 кандыдаты ў дэпутаты. Для іх перадвыбарчай агітацыі працоўны час ва ўстановах не прадастаўляюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international