У Берасьці затрымалі Зьміцера Шурхая

2012 2012-09-14T09:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shuhrai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Шурхай

Зміцер Шурхай

На Берасцейскім аўтавакзале 13 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста  "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" Зьміцера Шурхая.  Гэта здарылася вечарам, калі Шурхай намерваўся забраць перадачу з Менска.

Як пасьпеў паведаміць актывіст сваім сябрам, яго разам з агітацыйнымі матэрыяламі пра байкот выбараў, адвезлі ў Ленінскі РАУС.

Актывіст быў вызвалены ў 22 гадзіны. У яго забралі 5000 улётак для вывучэньня, але яны, хутчэй усяго, будуць зьнішчаны, паколькі не маюць зыходных дадзеных, сказалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС.

Зьміцер Шурхай з’яўляецца сябрам Брэсцкай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына”, якая выступае за байкот выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international