Справу А.Мілінкевіча суд адправіў на дапрацоўку

2007 2007-01-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода паведамляе, што суд Кастрычніцкага раёну Менску ня стаў разглядаць адміністрацыйны пратакол, складзены 29 лістапада ў нацыянальным аэрапорце “Менск” на экс-кандыдата на прэзыдэнта, лідэра дэмакратычнай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Падставай для складаньня пратаколу стала тое, што Аляксандар Мілінкевіч у аэрапорце перад пасадкай на самалёт на Рыгу (там у канцы лістапада адбываўся саміт НАТО, куды палітык быў запрошаны) памылкова падаў памежнікам пашпарт свайго сына, куды і паставілі штамп пра перасячэньне мяжы. У Рызе латвійскія памежнікі паставілі штамп ужо ў пашпарт Аляксандра Мілінкевіча.

Па вяртаньні ў Менск, беларускія памежнікі спачатку абвінавацілі палітыка ў незаконным перасячэньні мяжы, аднак убачыўшы штамп, пастаўлены латвійскімі калегамі, склалі толькі адміністрацыйны пратакол. Суд Кастрычніцкага раёну разглядаць гэты пратакол адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што артыкул, указаны ў пратаколе й вінавачаньне, выстаўленае Аляксандру Мілінкевічу, не адпавядаюць Адміністрацыйнаму кодэксу. Справа накіраваная на дапрацоўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international