Светлагорск: кандыдату ад “Справядлівага свету” перашкаджалі выступаць перад выбаршчыкамі

2012 2012-09-13T12:13:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lamaski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік гендырэктара будтрэста № 20 Рыгор Ламаскі (Светлагорск)

Намеснік гендырэктара будтрэста № 20 Рыгор Ламаскі (Светлагорск)

У Светлагорску 12 верасня прайшла першая сустрэча кандыдатаў з выбаршчыкамі, дзе выступалі ўсе прэтэндэнты на мандат дэпута Палаты прадстаўнікоў - Сяргей Дайнека, Галіна Філіповіч і Святаслаў Ярных.

На сустрэчу, якая адбылася ў Доме культуры энергетыкаў, прыйшлі каля 100 чалавек, сярод якіх было шмат чыноўнікаў і кіраўнікоў. Вёў мерапрыемства старшыня Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі, першы намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Уладзімір Таплёнкін.

Перад выбаршчыкамі выступілі ўсе кандыдаты па Светлагорскай выбарчай акрузе.

Інжынер С. Дайнека, вылучаны ў кандыдаты шляхам збору подпісаў і ад партыі “Справядлівы свет”, у сваім выступе падкрэсліваў, што “прызначаныя дэпутаты” не ў стане рэальна ўплываць на вырашэнне надзённых задач. Як прыклад, С. Дайнека назваў праблему завода беленай цэлюлозы, які улады збіраюцца будаваць у Светлагорску, негледзячы на тое, што 10 тысяч мясцовых жыхароў падпісаліся супраць. Гаворачы пра тое, што ў раёне нібыта толькі 400 беспрацоўных (па афіцыйных звестках), С. Дайнека запытаўся: падыміце руку тыя, хто верыць у гэту лічбу. Рукі ніхто не падняў. Тут намеснік генеральнага дырэктара будаўнічага трэста № 20 Рыгор Ламаскі (на здымку), які з’яўляецца даверанай асобай іншага кандыдата – Галіны Філіповіч, старшыні Светлагорскага раённага Савета, пачаў перапыняць С. Дайнеку, не пагаджаючыся з яго словамі. У сваім выступленні Рыгор Аронавіч пачаў казаць, што калі ў Палату прадстаўнікоў будуць абраны дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет”, то “нам давядзецца ісці пакланяцца Польшчы, Германіі і Францыі”.

У выступленнях прысутных выбаршчыкаў гучала шмат вострай крытыкі на адрас уладаў. Грамадзяне казалі пра недахоп дактароў у раёне і, як следства, дрэннае медыцынскае абслугоўванне, пра разбітыя дарогі і тратуары, дрэнны стан дваровых тэрыторый і г. д., а таксама пра чарговы гарадскі “даўгабуд” – лядовы палац. Гучала меркаванне аб тым, што грошы, якія ідуць на яго ўзвядзенне, можна было б выкарыстаць на больш надзённыя праблемы. Гаварылася і пра тое, што цяпер немагчыма выступіць з крытыкай у раённай газеце, таму што яе рэдактар Уладзімір Кохна не прымае крытычныя матэрыялы.       

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international