Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Валянціна Стэфановіча

2012 2012-09-13T11:23:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravaabaroncy_suprac_cmiarotnaga_pakarannia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй

В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй

Зварот праваабаронцы датычыўся парушэнняў арт.5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і арт.7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Стэфановіч скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, куды яго змясцілі ў 2010 годзе пасля акцыі, накіраванай супраць смяротнага пакарання.

23 сакавіка 2010 года за правядзенне акцыі пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі былі затрыманыя і пасля змешчаныя ў ЦІП на Акрэсціна старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік.

У траўні 2010 года суд Маскоўскага раёна адмовіў у разглядзе скаргі Валянціна Стэфановіча, якая датычылася дрэнных умоваў утрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама. Мінскі гарадскі суд на касацыю таксама адмовіў, пасля чаго праваабаронца звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Паводле арт.5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і арт.7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткім, бесчалавечым або зневажаючым годнасць абыходжаннем i пакараннем.

Індывідуальная скарга Валянціна Стэфановіча зарэгістраваная за №2882/2012, пачаліся адпаведныя працэдуры па вывучэнні справы.

Турма на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, якая носіць назву Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, прызначаная для ўтрымання асоб, якія здзейснілі розныя правапарушэнні або чакаюць суду. У ёй утрымліваюцца кправапарушальнікі, алкаголікі, асобы з псіхічнымі захворваннямі, асобы без пэўнага месца жыхарства, а таксама асобы, якія па рашэнні суда павінны быць дэпартаваныя. Умовы ўтрымання не адказваюць базавым санітарна-гігіенічным нормам. Гэтая турма выкарыстоўваецца ўладамі для ўтрымання дэмакратычных актывістаў, прысуджаных да зняволення па ілжывых абвінавачваннях. Такім чынам, людзі змяшчаюцца ва ўмовы, якія з поўнай падставай можна назваць катаваннямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international