Рагачоў: Дзяніс Дашкевіч заявіў пра сыход з палітыкі

2012 2012-09-13T10:37:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты па Рагачоўскай выбарчай акрузе, прыняў рашэнне пакінуць палітычную дзейнасць. Пра гэта паведаміў сам актывіст.

–Падчас гэтай выбарчай кампаніі на мяне і маю каманду аказваўся вялізны ціск, многіх з маіх паплечнікаў звольнілі з працы, і я маральна проста больш не магу падстаўляць людзей – простых рагачоўцаў, якія мусілі нешта змяніць у нашым горадзе, – прызнаўся Дашкевіч. – Мяне і майго сябра Юрыя Брэля выклікалі ў падатковую інспекцыю і склалі адміністрацыйныя пратаколы. У Юрыя канфіскавалі ўвесь тавар і далі вялізны штраф. Быў выбар – альбо з’язджаць з краіны, альбо пакінуць палітыку. Я выбраў другое.

Хутка Дзяніс Дашкевіч плануе ўзнавіць свой бізнэс у Рагачове.

–Не думаю, што будуць вялікія цяжкасці з адкрыццём ІП, але узмоцненыя праверкі з боку падаткавай інспекцыі мы, безумоўна, чакаем.

Нагадаем, 23 жніўня Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ, дзе правялі апытанне наконт ягонай прадпрымальніцкай дзейнасці. Ужо 10 верасня актывіст быў вымушаны з’явіцца ў падатковую інспекцыю, дзе на яго склалі два адміністрацыйных пратаколы па артыкулах 11.1 (“незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку”) і 12.7 (“незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”) КаАП РБ. Сума штрафу, якую Дашкевічу трэба выплаціць дзяржаве, складае каля 18 мільёнаў рублёў.

Дзяніс Дашкевіч вядомы сваімі палітычнымі акцыямі, у тым ліку ініцыятывай “Вярнем “Дажынкі” у Рагачоў”. Мясцовая газета “Свабоднае слова” неаднаразова спрабавала судзіцца з Дашкевічам за выкарыстанне матэрыялаў раёнкі на незалежным сайце vrogacheve.ru, але галоўны рэдактар выдання Андрэй Шышкін прайграў актывісту ўсе судовыя пасежданні. Газета адметная сваімі паклёпніцкімі матэрыяламі ў адрас мясцовай апазіцыйнай суполкі і Дзяніса Дашкевіча ў прыватнасці. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international