Маладэчна: Агітацыйныя матэрыялы шаблонныя і малазаўважныя

2012 2012-09-13T10:29:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-uliotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перадвыбарчых жарсцяў у Маладэчне не адчуваецца. Толькі напрыканцы мінулага тыдня пачалі напаўняцца агітацыйнымі матэрыяламі выбарчыя стэнды. Трое кандыдатаў з абодвух маладэчанскіх акругаў – Сяргей Малішэўскі, Галіна Лазоўская і Станіслаў Кулеш – размясцілі ўлёткі амаль адначасова, улётак Яна Лагвіновіча і Таццяны Шамодзі пакуль нідзе не відаць.

Улёткі ўсіх кандыдатаў – шаблонныя, таму малазаўважныя. На фоне астатніх выдзяляюцца толькі плакаты прадстаўніка КПБ Сяргея Малішэўскага – яркі каляровы партрэт кандыдата на фоне помніка Перамогі. Але ягоная ўлётка – стандартны набор агульных фразаў і абяцанняў. Таксама цікава, што нідзе не напісана, прадстаўніком якой партыі з’яўляецца кандыдат. Толькі калі адмыслова пашукаць, то можна ўбачыць у кутку маленькі, неразборлівы значак партыі.

Максімальна стараецца прыблізіцца да народу Галіна Лазоўская, галоўны сэнс яе агітацыйных матэрыялаў – “я такая ж, як і вы” (стаю ў тых жа чэргах у паліклініцы, карыстаюся грамадскім транспартам і г.д.). Нейкі выбаршык, які каля стэнду  гучна чытаў гэтыя падрабязнасці, адзначыў, што да іх так і просіцца напачатку фраза “пакуль яшчэ...”. Змест і выгляд агітацыйных матэрыялаў прафесійнай журналісткі чамусьці арыгінальнасцю не адрозніваецца. Толькі пад “такой жа, як і ўсе” кандыдаткай Лазоўскай на яе ўлётцы падпісаліся трое ганаровых грамадзян Маладэчна.

Што датычыцца распаўсюду агітацыйных матэрыялаў, то падчас гэтай кампаніі яшчэ ніхто не раздаваў улёткі на пікетах і не раскладаў па паштовых скрынях. Пазнаёміцца з імі можна выключна на інфармацыйных стэндах, а з гэтым сітуацыя – “дзе густа, а дзе пуста”. Напрыклад, гарадская бібліятэка проста “завалена” улёткамі, але, напрыклад, у цэнтральных крамах ці паліклініках іх амаль не відаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international