Ліда: ТБМ уручыў кандыдатам праект Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”
У СШ № 8 г. Ліды адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Лідскай выбарчай акрузе № 54 Валерыем Гушчам, Янінай Гузоўскай і Тадэвушам Лянго.
Кандыдаты ў дэпутаты распавялі прысутным пра свае перадвыбарчыя праграмы, выказалі ўласныя меркаванні пра ролю дэпутата ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны, адказалі на пытанні прысутных.
Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік уручыў усім кандыдатам праект Закона РБ “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”, прыняты апошнім з’ездам ТБМ, і перадаў наказ ад Лідскай арганізацыі ТБМ, каб той кандыдат, які пераможа на выбарах, вынес гэты праект Закона на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”










