Пра сустрэчы з кандыдатамі раёнкі Гомельскай вобласці пішуць двума сказамі

2012 2012-09-13T10:06:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напэўна, карэспандэнтаў раённых газет Гомельскай вобласці вучылі пісаць пра выбары ў парламент, кіруючыся выразам «Лаканічнасць – сястра таленту». Газета «Лоеўскі край» здолела распавесці выбарцам пра сустрэчу з кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у двух сказах. «На мінулым тыдні Лоеўскі раён наведала кандыдат у дэпутаты Святлана Чэкан, якая сустрэлася з выбарцамі і ў канструктыўным дыялогу прыняла на заметку пытанні, якія хвалююць жыхароў Лоева. У выніку свайго выбрання Святлана Уладзіславаўна будзе вырашаць іх, працуючы ў парламенце», - напісала пра візіт кандыдата па Хойніцкай акрузе раённая газета.

У тры сказы ўмясціўся «артыкул» і жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе» пра візіт кандыдата ў дэпутаты, старшыні абласнога суду Людмілы Міхальковай. «Правяла сустрэчу... у памяшканнях школы, з працоўнымі калектывамі... азнаёмілі з біяграфіяй.. агучыла праграму», - такую змястоўную інфармацыю пра кандыдата данесла да людзей газета «Новае Палессе».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international