Першы агітацыйны пікет прайшоў у Гомелі (фота)

2012 2012-09-13T09:47:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-piket-agit-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзінаццаць дзён засталося да выбараў у парламент, а ў Гомелі толькі 12 верасня прайшоў першы агітацыйны пікет. Яго правялі давераныя асобы незалежнага кандыдата Галіны Краўчанка, якая балатуецца па Гомельскай-Прамысловай акрузе №35. Удзельнічала ў масавым мерапрыемстве і сама кандыдат. Пікет прайшоў у скверы імя Тараса Шаўчэнкі – адзіным на акрузе дазволеным месцы для такіх мэтаў.

Па словах Галіны Краўчанка, сходаў з выбарцамі яна не плануе праводзіць, а агітацыю будзе ажыццяўляць праз шэраг пікетаў штодзень да дня галасавання у скверы імя Тараса Шаўчэнкі. Давераныя асобы кандыдата распаўсюджвалі сярод мінакоў агітацыйныя матэрыялы, а сярод дзяцей – паветраныя шары белага і чырвонага колеру. Упрыгожылі паветранымі шарамі альтанку і слупы ў скверы.

Дарэчы, у Галіны Краўчанкі ўзнікалі праблемы з друкам улётак: фінансавы аддзел адмаўляўся пералічыць сродкі ў друкарню без адмысловай рэзалюцыі акруговай камісіі. А акруговая камісія не ставіла рэзалюцыю на агітацыйных матэрыялах, бо ёй не спадабалася, што ва ўлётках узгадваецца «Народная праграма». Акруговая камісія палічыла «Народную праграму» рэкламай, і таму не давала згоду на друк улётак. Пасля скаргі ў ЦВК акруговая камісія «дала дабро», і ўлёткі нарэшце былі надрукаваны.

Наогул у Гомелі да 12 верасня не былі заўважаны агітацыйныя пікеты – ні праўладных, ні дэмакратычных кандыдатаў. Няма інфармацыі і пра сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі. Толькі вядома, што канкурэнт Галіны Краўчанка – галоўны ўрач кардыялагічнага дыспансеру Ганна Лапаціна правяла шэраг сустрэч з выбарцамі ў памяшканні сярэдняй школы №22. Вядома, што з 14 верасня сустрэчы з выбарцамі правядзе ў памяшканні гатэля «Надзея» кандыдат у дэпутаты па Цэнтральнай акрузе №33, начальнік аддзелу адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Алег Леўшуноў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international