23- га ліпеня пройдзе ўстаноўчы сход моладзевага грамадзкага аб’яднаньня ліцэістаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю.

2003 2003-07-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адна з галоўных мэтаў аб’яднаньня – працягваць скаардынаваную барацьбу супраць закрыцьця ліцэю, дамагацца аднаўленьня ягонай працы, абароняць права дзяцей на атрыманьне жаданай імі адукацыі .
У склад увойдуць ліцэісты і выпуснікі, а таксама ўсе ахвотныя і зацікаўленыя ў ліцэі людзі у веку да 30 год. Плянуецца, што пасьля ўстаноўчага сходу будуць пададзены дакумэнты на рэгістрацыю гарадкога грамадзкага аб’яднаньня, але вучні маюць вялікі сумнеў, што грамадзкае аб’яднаньне зарэгіструюць, бо ёсьць цяжка знайсьці юрыдычны адрас. Будынак ліцэю знаходзіцца на балянсе Менгарвыканкаму, які наўрад ці дазволіць вучням зарэгістраваць арганізацыю па Кірава, 21.
“Нават калі улады не зарэгіструюць грамадзкае аб’яднаньне ліцэістаў, мы будзем існаваць як моладзевая грамадзкая ініцыятыва. У бліжэйшы час мы маем намер правесьці некалькі пікетаў, некалькі акцыяў пратэсту супраць зачыненьня нашай навучальнай установы” – кажа Францішак Вячорка.
ГА, якое плянуецца стварыць на гэтым тыдні, будзем працягам вучнёўскага самакіраваньня. Асноўная мэта вучнёўскага самакіраваньня – абараняць правы і інтарэсы навучэнцаў. Ліцэй ліквідавалі, адначасова з тым дзяцей пазбавілі права на аб’яднаньне ў вучнёўскае самакіраваньне, абарону сваіх інтарэсаў. Таму стварыць грамадзкую арганізацыю, па словах старшыні самакіраваньня Францішака Вячоркі, проста неабходна.
Працоўныя назвы будучага аб’яднаньня – “Ліцэйскае брацтва”, “Коласаліцэйскае брацтва”, “Ліцэйскае зямляцтва”, “Ліцэйскае таварыства”.
Бліжэйшымі днямі вучні хочуць сустрэцца з галоўным рэдактарам “Советской Белоруссии” Паўлам Якубовічам і запатрабаваць афіцыйнага абвяржэньня інфармацыі, пададзенай у інтэрвью сп. Брыгадзіна. Брыгадзін ня ведае, што разьвіцьцё вучнёўскага самакіраваньня ёсьць адным з прыярытэтных кірункаў па-за кляснай працы з вучнямі сярэдніх навучальных устаноў, а таксама разглядае ліцэйскае самкіраваньне, як непатрэбны элемэнт жыцьця ліцэю. “Гэта ня так. Вучнёўскае самакіраваньне гарантавана прыкладным палажэньнем аб агульнай сярэдняй адукацыі 1993 года. Міністр адукацыі Брыгадзін, нажаль пра гэта ня ведае. Мы аб’ядналіся, каб абараняць нашыя інтарэсы”, - камэнтуе інтэрвію сп.Брыгадзіна Франак Вячорка.
Будучае аб'яднаньне, паводле ліцэістаў, павінна несьці вырашальную ролю ў змаганьні за ліцэй навучэнцаў і выпускнікоў.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international