Суд патрабуе ад Мікалая Петрушэнкі маральнай кампенсацыі

2012 2012-09-12T16:56:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

У Талачынскім судзе завяршыўся разгляд зыску старшыні Талачынскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрыя Лычкоўскага да газеты "Віцебскі кур'ер" і Мікалая Петрушэнкі.

Падставай для звароту ў суд стаў рэдакцыйны артыкул «Ад пушчы да няволі: у ціхім балоце чэрці водзяцца», апублікаваны пад рубрыкай «Даследаванні Мікалая Петрушэнкі». У гэтым матэрыяле Лычкоўскі названы браканьерам.

У ходзе судовых паседжанняў высветлілася, што бакі па-рознаму разумеюць значэнне слова “браканьер”. Лычкоўскі не адмаўляе, што паляваў ён незаконна, незаконна атрымаў дазвол на нашэнне зброі, але браканьерам сябе пры гэтым не лічыць. Суд чамусьці наогул не палічыў патрэбным запрасіць прадстаўніка газеты «Віцебскі кур'ер» - выдання, якому прад'яўлены пазоў, на паседжанне.

У выніку суддзя Наталля Барысавец пастанавіла пазоў да газеты "Віцебскі кур'ер" адхіліць, а да Мікалая Петрушэнкі задаволіць часткова, спагнаўшы з яго 3 мільёны рублёў на карысць адказчыка ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды і 600 тысяч рублёў дзяржпошліны.

Мікалай Петрушэнка лічыць гэтае рашэнне суда незаконным і збіраецца яго абскардзіць у Віцебскім абласным судзе.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international