Салігорск: выбарчы фонд стварыў толькі адзін кандыдат з шасці

2012 2012-09-12T16:49:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarusbank.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па двух салігорскіх выбарчых акругах, па якіх зарэгістравана 6 кандыдатаў у дэпутаты, свой перадвыбарчы фонд стварыў толькі апазіцыянер Віктар Малочка.

Па словах мясцовых праваабаронцаў, фінанасавым пытаннем зацікавіліся самі выбаршчыкі:

- Нам тэлефанавалі салігорскія выбаршчыкі, якія скардзіліся на адсутнасць перадвыбарчай агітацыі на вуліцах гораду. Цікавіліся, як яны могуць аказаць кандыдатам матэрыяльную падтрымку, - распавядаяе мясцовы сябра Беларскгага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў. - Пасля некалькіх званкоў у салігорскія акруговыя камісіі ды ў кантактны цэнтр Беларусбанка высветлілася, што такі адмысловы выбарчы рахунак ёсць толькі ў аднаго кандыдата з шасці.

Гэткае стаўленне кандыдатаў да магчымасці ствараць свае выбарчыя фонды, на думку праваабаронцаў, сведчыць пра перакананасць галоўных удзельнікаў выбарчага працэсу ў перадвызначанасці вынікаў выбараў. Адмова ад утварэння кандыдатамі выбарчых фонадаў ёсць фактычным прызнаннем адсутнасці рэальнай барацьбы за галасы выбаршчыкаў.

Нагадаем, кожны кандыдат пасля рэгістрацыі мае права стварыць свой ​​асабісты фінансавы фонд у памеры да 1 000 базавых велічынь, што складае 100 мільёнаў беларускіх рублёў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international