Слуцк: блізкім кандыдата Шыловіча пагражаюць непадаўжэннем кантракта

2012 2012-09-12T16:31:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shilovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шыловіч

Аляксандр Шыловіч

Кандыдат у дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандр Шыловіч заяўляе аб праблемах, якія ўзніклі ў яго і яго блізкіх людзей падчас агітацыі.

Па словах Шыловіч, яго знаёмым і блізкім, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах, пагражаюць не працягнуць працоўныя дамовы.

- Гэтыя людзі не з'яўляюцца маімі даверанымі асобамі, - заявіў кандыдат. - Тым не менш, іх выклікаюць у адміністрацыю і адкрытым тэкстам кажуць: «Будзеш агітаваць за Шыловіча - пазбавішся працы». На такіх сустрэчах прысутнічаюць людзі ў цывільным.

Акрамя таго, шэраг арганізацый і прадпрыемстваў адмовіліся размяшчаць перадвыбарныя плакаты кандыдата на сваіх інфармацыйных стэндах.

- Дырэктар кінатэатра «Беларусь» спаслаўся на тое, што ўсе кандыдаты павінны быць у роўных умовах, - дадаў Аляксандр Шыловіч. - Работнікі крам «Слуцкторга» кажуць, што выконваюць распараджэнне ідэолага і арганізацыйнага аддзела Слуцкага райвыканкама.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international