У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь ў канцы спісу

2007 2007-01-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь заняла 13-ае месца ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2006 год сярод 15 краін – былых рэспублік СССР. Ніжэй размясціліся толькі Казахстан і Туркменія. Лідзіруюць у гэтым спісе Грузія, Эстонія і Украіна. Гэта вынік аналізу заканадаўстваў аб СМІ ў краінах СНД і Балтыі, які ў чарговы раз правёў Інстытут праблем інфармацыйнага права (г. Масква).

“Нашай мэтай было вызначыць узровень развіцця нацыянальнага заканадаўства ў гэтых дзяржавах у кантэксце юрыдычных гарантый забеспячэння свабоды масавай інфармацыі, прасачыць тэндэнцыі развіцця права СМІ, параўнаць тэмпы і вектар развіцця спрыяльнага для свабоднага развіцця СМІ асяроддзя”, – паведамляецца ў дакладзе, які цытуе прэс-служба БАЖ.

У якасці крытэрыяў гарантый свабоды масавай інфармацыі разглядаліся наяўнасць альбо адсутнасць заканадаўчых гарантый разнастайных аспектаў дзейнасці СМІ.

Для гэтага былі вызначаныя трынаццаць найбольш істотных для мас-медыя пытанняў такіх, як замацаванне ў канстытуцыі прынцыпу свабоды масавай інфармацыі, канстытуцыйная забарона цэнзуры, наяўнасць у дзяржаве закона, рэгулюючага дзейнасць СМІ, законаў аб доступе да інфармацыі, аб тэлевяшчанні і грамадскім тэлебачанні, характар працэдуры рэгістрацыі СМІ (апавяшчальны ці дазваляючы), адсутнасць крымінальнай адказнасці за паклёп і (альбо) абразу ў дачыненні грамадзян і асобна – прадстаўнікоў улады і главы дзяржавы і інш.

Паводле аўтараў аналізу, станоўчы бал выстаўляўся ў адных выпадках за наяўнасць юрыдычных нормаў рэгулявання, напрыклад, калі прысутнічаў закон аб СМІ, у іншых выпадках – за адсутнасць такога рэгулявання, напрыклад, калі ў крымінальным кодэксе краіны не прадугледжвалася адказнасць за паклёп.

“Вядома, наяўнасць таго ці іншага закона, не з’яўляецца гарантыяй свабоды СМІ, Важныя якасць закона, тыя абмежаванні і гарантыі свабоды СМІ, якія ён утрымлівае, – рэзюмуецца ў дакуменце. – Але сама наяўнасць зацверджаных нацыянальным парламентам прававых нормаў (альбо ж іх адсутнасць) азначае ўсталяванне вызначаных і доўгатэрміновых правілаў паводзін, па якіх СМІ ўсё ж прасцей існаваць, чым у сітуацыі, калі такія правілы змяняюцца кожны дзень у залежнасці ад неабмежаваных патрабаваннямі законаў, а ў выніку, некантралюемых дзяржаўных чыноўнікаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international