Жодзіна: На сустрэчу выбаршчыкі не прыйшлі, памяшканне – пад замком

2012 2012-09-12T16:20:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasileuski-zodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 верасня ў 11 гадзін у жодзінскім ДК "БелАЗ" павінна была прайсці першая заяўленая і ўзгодненая з акруговай камісіяй сустрэча кандыдата ў дэпутаты ад КПБ Сяргея Васілеўскага (на фота) з выбаршчыкамі. Аднак, малая зала ДК "БелАЗ” у вызначаны час аказалася пад замком. Ніводнай прыкметы таго, што да сустрэчы ў Доме культуры нехта рыхтаваўся, не было. Не было ні выбаршчыкаў, ні прадстаўнікоў АВК, якія звычайна прыходзяць на падобныя сутрэчы, ні звычайных для падобнага мерапрыемства прыладаў.

Як патлумачыў кандыдат ад КПБ, ён разлічваў сабраць выбаршчыкаў, і для гэтага за дзень падаў заяўку ў акруговую камісію і ўласнаруч расклеіў 40 абвестак па горадзе. Але на сустрэчу зусім ніхто не прыйшоў і, як да яе нават ніхто і не спрабаваў падрыхтаваць памяшканне.

Кандыдат спадазецца 12 вернасня сустрэцца з двума працоўнымі калектывамі. Пра дадзеныя сустрэчы, адна з якіх плануецца а 16-00 на Жодзінскай ТЭЦ пры ўдзеле ягонага апанента Дзмітрыя Харытончыка ад ПА "БелАЗ", ён выказаў перакананне, што яны абавязкова адбудуцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international