На пікеце “Гавары праўду” абмеркоўвалі палітычныя рэформы (фота)

2012 2012-09-12T16:04:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karatkevich-piket-minsk6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах кандыдаткі па Кальварйскай выбарчай акрузе №104 Таццяны Караткевіч, кампанія і надалей будзе імкнуцца праводзіць на пікетах дыскусіі. Сёння побач з філармоніяй на пытанні выбаршчыкаў адказалі лідар “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў і палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

Уладзімір Някляеў адначыў, што, па ягоным меркаванні, парламенцкая кампанія ад прэзідэнцкай у Беларусі адрозніваецца толькі назвай. “Ажыццяўляецца адна схема ціску і фальсіфікацыяў. Толькі за мінлуым тыдзень былі арыштаваныя трое нашых актывістаў, якія з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч. Яны маюць права агітаваць выбаршчыкаў за яе кандыдатуру, але як яны гэта могуць зрабіць, калі ўвесь час іх арыштоўваюць па надуманных прычынах? – прамовіў палітык. – Сёння я даслаў ліст старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у якім адзначыў, што калі выбарчая кампанія і надалей будзе праходзіць у такіх умовах, то ніводны сумленны назіральнік не прызнае выбары”.

Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу на тое, што парламецкія выбары адбываюцца ў час, калі ў краіне фактычна адсутнічае развіццё палітыкі як такавой. “Па сваім сэнсе палітыка павінна вырашаць грамадсікя праблемы, але насамрэч гэта не працуе. Возьмем да прыкладу мясцовыя ўлады. Мы іх не выбіраем, чыноўнікаў прызначаюць. У выніку яны не даюць справаздачу народу, а даюцьяе толькі сваім начальнікам. Адсутнічае мясцовае самакіраванне як такавое”, - лічыць эксперт.

Што датычыцца актыўнасці электарату, то палітыкі і эксперты адзначаюць нізкую цікаваць і слабую актыўнасць. “Нават калі паглядзець, як праходзіць наш сённяшні пікет… Людзі праходзяць міма, крыху затрымліваюцца, але пабачыўшы тут акрэдытаванага КДБ аператара думаюць, ці варта ім тут заставацца, дый сыходзяць далей. Грамадства запужанае”, - адзначыў лідар “Гавары праўду”.

Сярод выступоўцаў таксама быў вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч, які адзначыў, што не падзяляе ідэяў байкота ў тым варыянце, які сёння прапаноўваюць апазіцыйныя партыі і рухі.

На пікеце прысутнічалі іншыя актывісты “Гавары праўду”: Ігар Драко і Міхаіл Пашкевіч, якім адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі, а таксама Павал Вінаградаў, Аляксандр Арцыбашаў і Ягор Вінярскі, якія нядаўна выйшлі на волю пасля чарговага адміністрацыйнага затрымання.

Дыскусію на камеру здымаў супрацоўнік КДБ, яшчэ пяць ягоных калег сачылі за мерапрыемствам збоку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international