У Акцябрскім раёне пра выбары не інфармуюць

2012 2012-09-12T14:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akciabarski_sajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Практычна не асвятляе выбарчую кампанію ў Акцябрскім раёне сайт мясцовай дзяржаўнай газеты. За два з паловай месяцы падрыхтоўкі да выбараў змешчаны адзін мясцовы матэрыял на гэту тэму, ды і той – рашэнне райвыканкама. Затое кошт за размяшчэнне агітацыі тут у два разы вышэйшы ў параўнанні з суседнімі раёнамі.

Акцябрскі раён уваходзіць у Калінкавіцкую выбарчую акругу № 41. На сайце акцябрскай газеты “Чырвоны кастрычнік” існуе раздзел “Насустрач выбарам”. Аднак амаль усё, што змешчана ў гэтым раздзеле – гэта паведамленні БЕЛТА аб выбарчай кампаніі ў маштабах Гомельскай вобласці ці краіны.

За больш чым 2,5 месяцы падрыхтоўкі да выбараў на сайце “Чырвонага кастрычніка” змешчаны адзін матэрыял, які тычыцца менавіта Акцябрскага раёна: рашэнне Акцябрскага райвыканкама аб вызначэнні месцаў для агітацыі. Аднак гэтае рашэнне ёсць і на сайце райвыканкама.

А дзе ж уласная інфармацыйная прадукцыя “Чырвонага кастрычніка”? Як вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты? Ці вёўся збор подпісаў за іх вылучэнне ў Акцябрскім раёне? Які настрой у мясцовага насельніцтва напярэдадні выбараў? Пра гэта чытачы сайта не даведаюцца. На сайце можна азнаёміцца з праграмамі двух кандыдатаў у дэпутаты - Аляксандра Удодава (на здымку) і Віктара Назаранкі.

Пры тыражы газеты ў 2 600 экземпляраў, “Чырвоны кастрычнік” за размяшчэнне платных агітацыйных матэрыялаў вызначыў кошт 6 080 рублёў за 1 кв. см. Для параўнання: у Светлагорскім раёне газета (тыраж  5 тыс.) просіць за гэта 3 000 руб., у Рэчыцкім (тыраж 12 тыс.) – 2 800, у Калінкавіцкім (тыраж 7 тыс.) – 2 200.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international