Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК

2012 2012-09-12T13:53:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/artur-eshbajev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артур Эшбаеў

Артур Эшбаеў

Зарэгістраванаму 29 жніўня праз Цэнтарвыбаркам кандыдату ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Артуру Эшбаеву са Смалявіцкага раёну на Лагойскай выбарчай акрузе №75 зноў прыйшлося звяртацца ў ЦВК, але ўжо каб адстаяць сваё права на гарантаваную законам перадвыбарчую агітацыю.

Акрамя таго, што ў сувязі з абскарджванем рашэння Лагойскай АВК у Цэнтральнай камісіі 10 дзён фактычна былі выкрэсленыя з прадугледжаных заканадаўствам 30 дзён для перадвыбарчай агітацыі, то і пасля атрымання рэгістрацыі кандытат сутыкнуўся з праблемай. Так, смалявіцкая газета “Край Смалявіцкі” адмовілася прымаць для публікацыі выбарчую праграму Артура Эшбаева з-за таго, што яна была пададзеная ў рэдакцыю з натуральным пры такіх абставінах спазненнем. Акруговая камісія на зварот кандыдата аб дапамозе паабяцала вырашыць праблему, але так нічога і не зрабіла. Толькі пасля чарговага звароту ў ЦВК і адпаведнага разбіральніцтва кандыдату паабяцалі вырашыць праблему з рэдакцыяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international