Случчакі знаходзяць у паштовых скрынках улёткі з заклікамі “ня быць скотам”

2012 2012-09-12T12:53:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_byc_skotam-uliotka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтары ўлётак заклікаюць да байкоту выбараў, ліквідацыі рэжыму і выбараў без Лукашэнкі.

“Прыслужнікі рэжыму, якіх выкарыстоўваюць для арганізацыі фальшывых выбараў, будуць прымушаць студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых на дзяржпрадпрыемствах ісці на выбарчыя ўчасткі, арганізоўваць масавае датэрміновае і хатняе галасаванне, фальсіфікаваць вынікі галасавання, - гаворыцца ва ўлётках. – У гэтую хеўру прыпісаліся і псеўдаапазіцыянеры, якія будуць дурыць людзей, каб зацягнуць на выбарчыя ўчасткі. Падключана цэлая армія “экспертаў”, у тым ліку так званых “незалежных”, для ашуканства і хлусні”.

Аўтары раяць усім прыслужнікам паслухаць песню Сяргея Міхалка “Ня быць скотам”, а беларусам – не ісці на галасаванне: “Няхай Лукашэнка і яго рэжым застаецца сам-насам”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international