Рэчыца: кандыдату не надрукуюць увесь наклад улётак, бо “зламаецца прынтар”

2012 2012-09-12T11:12:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niafiodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Няфёдаў, кандыдат у дэпутаты ПП НС па Рэчыцкай выбарчай акрузе

Антон Няфёдаў, кандыдат у дэпутаты ПП НС па Рэчыцкай выбарчай акрузе

Дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Тытул” ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці адмовілася друкаваць 10 тысяч агітацыйных улётак мясцоваму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антону Няфёдаву. Сказалі, што надрукуюць толькі 5 тысяч.

Антон Няфёдаў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Рэчыцкай выбарчай акрузе, планаваў замовіць 10 тысяч агітацыйных улётак. Рэчыцкая выбарчая акруга  № 44 ахоплівае большую частку Рэчыцкага раёна і налічвае 61 710 выбаршчыкаў. Калі распаўсюджваць агітацыйны матэрыял па паштовых скрынях з разліку адна ўлётка на два-тры выбаршчыкі, то 10-ці тысяч хапіла б прыкладна на палову кватэр.

Друкарскія працы ў Рэчыцы выконвае камунальнае паліграфічнае ўнітарнае прадпрыемства “Тытул”, якое падпарадкоўваецца райвыканкаму. У “Тытуле” А. Няфёдаву сказалі, што 10 тысяч экзэмпляраў прадпрыемства не надрукуе, таму што з-за такой колькасці “зламаецца прынтар”. Замест гэтага заказ прынялі толькі на 5 тысяч. Аб гэтым паведаміў Валерый Пуціцкі, назіральнік у Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі, які меў размову з А. Няфёдавым.

З пачатку агітацыйнага перыяду ў Рэчыцы распаўсюджваюцца агітацыйныя матэрыялы кандыдата ад улады - дырэктара метызнага заводу Адама Вашкова. Відавочна, прынтары пры друкаванні ягоных матэрыялаў не ламаліся.

На здымку:

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў А. Няфёдаў (здымак з агітацыйнай улёткі).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international