Уладзімір Целяпун: Што дазволена міжнароднаму назіральніку - забаронена нацыянальнаму

2012 2012-09-11T19:04:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Азнаёміўшыся з прамежкавай справаздачай па назіранні за выбарчай кампаніяй місіі ад СНД, мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, спачылаючыся на асабісты досвед доўгатэрміновага назіральніка, адзначае, што не ўсё так “спакойна” і “ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам”, як пішуць прадстаўнікі місіі.  

У прамежкавай справаздачы назіральнай місіі СНД, як паведамляе БЕЛТА, паведамляецца, што выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Таксама адзначаецца, што “назіральнікам выдалася магчымасць азнаёміцца з пратаколамі паседжанняў камісіі, дакументамі, якія тычацца выбарчай кампаніі, паразмаўляць з сябрамі камісіі”.

“Але ж гэта тычыцца толькі міжнарожных назіральнікаў!, - заўважае праваабаронца. - Ці так лёгка атрымаць інфармацыю пра ход выбарчай кампаніі нацыянальнаму доўгатэрміноваму назіральніку?”

У адказ на гэтае пытанне Уладзімір Целяпун узгадвае, што яму падчас бягучай парламенцкай кампаніі неаднаразова давялося сутыкнуцца з парушэннем артыкула 13 Выбарчага кодэкса, у якім гаворыцца, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.

Як прыклад праваабаронца прыводзіць, атрыманы адмоўны адказ ад М.Н. Пашынскага, старшыні АВК Мазырскай выбарчай акругі №42, на свой зварот аб прадастаўленні яму як назіральніку магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі праверкі даставернасці подпісаў у падпісных лістах асоб, якія вылучаліся ў кандыдаты ў дэпутаты, а таксама з дакументамі асоб, якія прадаставілі дакументы аб вылучэнні ў акруговую камісію. У лісце-адказе Пашынскі звярнуў увагу назіральніка на тое, што “ў адпаведнасці з артыкулам 68 ВК РБ дадзеным правам валодаюць асобы, якія былі вылучаны ў кандыдаты”.

- Нацыянальныя назіральнікі могуць атрымліваць інфармацыю толькі падчас правядзення паседжанняў выбарчых камісій. Аднак яны пазбаўлены магчымасці ўдакладніць, спраўдзіць інфармацыю, агучаную на паседжанні, - кажа Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international