Бяроза: “Маяк” адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ад АГП

2012 2012-09-11T18:12:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanau_aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Галоўны рэдактар Бярозаўскай раённай газеты “Маяк” Аляксандр Іваноў канчаткова адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Аляксандра Кабанава.

Хаця ў пісьмовым адказе, які атрымаў кандыдат, Іваноў піша, што Кабанаву ніхто не адмаўляў, толькі былі прад’яўленыя патрабаванні, на выкананні якіх настойвае выбарчае заканадаўства. Рэдактар Іваноў спасылаецца на артыкул 155 Выбарчага кодэкса РБ, указваючы, што Кабанаву трэба было змяніць назву праграмы: “Лукашэнка – гэта тупік. Выхад з тупіка – сумленныя выбары” на “Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Кабанаў”. На такую замену Кабанаў не пагадзіўся. Але галоўная прычына непублікацыі абазначана, як ён лічыць, напрыканцы адказу рэдактара: “таксама мы  лічым не да месца негатыўнае ўпамінанне ў вашай  праграме кіраўніка дзяржавы”.

Дарэчы, як кажа кандыдат Кабанаў, не да твару галоўнаму рэдактару прышпільваць артыкул 155 да сваіх апраўданняў, паколькі арт 155 утрымлівае тлумачэнні асноўных тэрмінаў, выкарыстаных у Выбарчым кодэксе.

Копію адказу рэдактара Іванова кандыдат у дэпутаты прадставіў назіральнікам місіі АБСЕ. Аляксандр Кабанаў будзе абскарджваць рашэнне Іванова ў судзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Адказ рэдакцыі "Маяка" кандыдату Аляксандру Кабанаву

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international