“Панок з неабмежаванай уладай” – рэдактар раёнкі пра назіральніка Гоўшу

2012 2012-09-11T17:49:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-nashkraj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” у нумары за 6 верасня надрукавала артыкул “Слухаў на два вухі, альбо Мая твая не разумее” - пра назіральніка Сяргея Гоўшу.

Аўтар “праўдзівага” слова Міхась Шубіч, які, відавочна, заняўшы бок старшыні АВК № 5 Таццяны Латышавай, бессаромна бэсціць назіральніка і яшчэ да рашэння суда называе яго (у артыкуле “Дробнае хуліганства” ад 2 жніўня) злосным парушальнікам законнасці і правапарадку, цяпер характарызуе вядомага ў горадзе праваабронцу не інакш як “панком з неабмежаванай уладай”. А законнае патрабаванне назіральніка весці судовае пасяджэнне на дзяржаўнай беларускай мове – “выдурваннямі Гоўшы”. У сваім пасквілі Шубіч называе законны і якасны дыктафонны запіс размовы назіральніка Гоўшы і старшыні камісіі Латышавай несумленнай справай і “нейкім шкрэгатам на плёнцы”, маўляў, зроблена так, што “мая твая не разумее”.

Усе прысутныя на судзе па адміністратыўнай справе супраць назіральніка добра чулі, што Сяргей Гоўша не пасылаў сябраў камісіі “на тры буквы”, як даказвала ў судзе спадарыня Латышава, а спакойна прасіў у яе паглядзець пратакол № 1. А вось “аб’ектыўны” журналіст Шубіч піша, што назіральнік “патрабаваў” прадставіць яму гэты пратакол і, не атрымаўшы яго, сказаў на адрас сябраў АВК: “Дык пайшлі вы ўсе …”.

Паводле беларускага заканадаўства, падрыхтоўка і правядзенне выбараў любога ўзроўню ажыццяўляецца адкрыта і галосна. Артыкул 34 Канстытуцыі РБ гарантуе грамадзянам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў. Пра адкрытасць і галоснасць паведамляецца і ў частцы 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса. Але акруговыя камісіі з выбараў у выбары ўтойваюць інфармацыю.

Ну а чаму б не паказацьць гэты пратакол, у якім няма ніякай сакрэтнай інфармацыі? Ён жа, спадар Шубіч, вучэбна-трэніровачны! Менавіта так яго ахарактарызаваў часова выконваючы абавязкі начальніка ГАУС падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі ў сваім адказе назіральніку, ратуючы гонар спадарыні Латышавай, якую Сяргей Гоўша злавіў, як кажуць, за руку пры фальсіфікацыі пратакола № 1.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international