“Свабоднае слова”: Назіральнікам АБСЕ спадабалася ў Рагачове

2012 2012-09-11T16:34:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodnaje_slova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рагачоўская раённая газета “Свабодная слова” дала справаздачу пра візіт назіральнікаў з місіі АБСЕ ў раённы цэнтр.

“Міжнародныя назіральнікі Брыгіты Хойер і Джозэф Врчота наведалі Рагачоў, а да гэтага пабывалі ў Рэчыцы, Буда-Кашалёва і Жлобіне. Па словах высокіх гасцей, іх прымалі вельмі добра, давалі ўсю патрэбную інфармацыю, усюды панавала добрая працоўная атмасфера”, – паведаміла раёнка.

Таксама паведамляецца, што назіральнікі сустрэліся з галоўным рэдактарам выдання Андрэем Шышкіным у рэдакцыі газеты, дзе адбылася “дзелавая размова пра працу раённых журналістаў па асвятленні ходу падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

Нагадаем, што менавіта “Свабоднае слова”, як ніякая іншая раёнка, перыядычна друкуе паклёпніцкія тэксты пра прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў, у прыватнасці, пра незарэгістраванага кандыдатам актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, які вылучаўся па Рагачоўскай выбарчай акрузе. Галоўны рэдактар Андрэй Шышкін неаднаразова спрабаваў судзіцца з Дашкевічам, але ўсе судовыя пасежданні былі ім прайграныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international