viasna on patreon

"Аршанская газета" убачыла крымінал у словах "гэтая ўлада несправядлівая"

2012 2012-09-11T13:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arshanskaja-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўніца рэдакцыі "Аршанскай газеты" - дзяржаўнай раёнкі - адмовілася прымаць тэкст перадвыбарчай праграмы ў кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 Мікалая Дзямідава. Падставай для адмовы стала фраза "Гэтая ўлада несправядлівая. Яе трэба мяняць", якая змяшчаецца ў тэксце праграмы.

Мікалай Дзямідаў у сваю чаргу прад'явіў журналістцы артыкул 47 Выбарчага кодэкса Беларусі, што вызначае, якія менавіта лозунгі не могуць утрымлівацца ў перадвыбарных матэрыялах. Да такіх адносяцца прапаганда вайны, заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і г.д. Вышэйназваная фраза ні пад адзін з крытэраў не трапляла. У выніку супрацоўніца рэдакцыі ўсё ж прыняла тэкст праграмы кандыдата Дзямідава, паабяцаўшы, праўда, пракансультавацца ў акруговай камісіі наконт публікацыі.

Невядома, ці былі такія кансультацыі і чым яны скончыліся, але тэкст перадвыбарнай праграмы Мікалая Дзямідава "Аршанская газета" апублікавала без купюр.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства