Лябедзька да ўладаў: “Фальсіфікацыі – гэта ваша палітычная слабасць”

2012 2012-09-11T14:11:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabiedzka-teledebaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька падчас тэледэбатаў на канале "Беларусь-2"

Анатоль Лябедзька падчас тэледэбатаў на канале "Беларусь-2"

У эфіры “Беларусь-2” адбыліся тэледэбаты кандыдатаў Старавіленскай выбарчай акругі №105. У іх удзельнічалі Анатоль Лябедзька (АГП), Яўген Рыбакоў (БНФ), Максім Солнцаў (ЛДП) і Уладзімір Самасейка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў). Асноўная спрэчка абдылася паміж Лябедзькам і Самасейкам і датычылася яна фальсіфікацыі і цэнзуры на выбарах.

Свой выступ лідар АГП пачаў са зварота да ўладаў і Лукашэнкі: “Спыніцеся! Яшчэ ёсць час спыніцца ў тыражыраванне злосці і ганьбы, накаплення нянавісці. Паглядзіце па баках. Сёння за вамі няма ніякага народа, вы – меньшасць, якая ўтрымлівае ўладу пры дапамозе рэпрэсіяў, гвалту, страху, тэлебачання. Калі гэта было б не так, то ва ўчастковыя камісіі, дзе сёння сабраныя 70 тысяч чалавек, вы ўключылі б не 61 чалавека ад апазіцыі, а па 2-3 у кожную выбарчую камісію. Фальсіфікацыі – гэта ваша слабасць і тупік. Вы баіцеся палітычнай канкурэнцыі з кандыдатамі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Вы затыкаеце нам рот. Сёння ў эфір не выйшла 31 выступленне ад кандыдатаў АГП. Палітычная цэнзура – доказ вашай слабасці. Моцная, упэўненая ў сабе ўлада не будзе трымаць сваіх апанентаў у турме, яна іх адпусціць на волю. Дашкевіч, Бяляцкі, Аліневіч, Статкевіч і іншыя палітвязні – гэта ваша слабасць і гэта тупік. Спыніцеся, пакуль не позна”.  

Апроч таго, Лябедзька звярнуў увагу на бяздзейнасць беларускага парламента. “Валодаючы заканадаўчай ініцыятывай, так званы парламент за чатыры гады прыняў толькі тры законы”, - адзначыў палітык і спытаў удзейснага дэпутата Самасейкі, ці нясорамна яму перад выбаршчыкамі. Мікалай Самасейка адзначыў, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь “досыць стабільнае”.  

Кандыдат ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Максім Сонцаў папракнуў прадстаўнікоў апазіцыі ў непаслядоўнасці: “Чаму нашыя апазіцыянеры падманваюць людзей? Яны заяўлялі: пакуль палітвязняў не выпусцяць, не пойдуць на выбары. Я бы сказаў, што таварыш Ленін назваў бы вас палітычнымі прастытуткамі”. На гэта кандыдат ад партыі БНФ Яўген Рыбакоў адзначыў, што ўмовы выпусціць палітвязняў застаюцца. І калі яны не будуць выкананыя да часу галасавання, сябры БНФ здымуць свае кандыдатуры.

Адметнасцю тэледэбатаў стала тое, што вядучы – Андрэй Крывашэеў – таксама ўступіў у дыскусію, хоць папярэднія вядучыя толькі прадстаўлялі кандыдатаў, сачылі за часам прамовы і перадавалі слова наступнаму кандыдату. Пасля словаў пра кампанію АГП “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”, Крывашэеў звярнуўся да Лябедзькі: “Я вымушаны нагадаць, што кіраўнік дзяржавы напрамую не ўдзельнічае ў гэтай выбарчай кампаніі. І ён з’яўляецца толькі гарантам захавання законнасці, у тым ліку свабоды слова вашай тут”.

Лідар АГП таксама ўзняў пытанне аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Ён звярнуўся да дэпутата Самасейкі: “У 2006 годзе Лукашэнка распавёў, што ён загадаў пасля выбараў зменшыць адсотак вынікаў галасавання. З юрыдычнага пункту гледжання, ці з’яўляецца гэта правапарушэннем ці злачынствам, бо гаворка ідзе пра фальсіфікацыі…” Уладзімір Самасейка, старшыня Пастаяннай камісіі ПП па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, адказаў: “Гэта выказванне было зроблена з усмешкай, пасля фразы, што выбары былі нібыта сфальсіфікаваныя. Насамрэч кіраўніку дзяржавы не было сэнсу фальсіфікаваць вынікі галасавання, тым больш у меншы бок”.

Кандыдат Самасейка зрабіў выклік кандыдату Лябедзьку на дэбаты па-за межамі тэлестудыі. Лідар АГП вылік прыняў, вось толькі Уладзімір Самасейка апошнія дні на сувязь не выходзіць. Таму пытанне, ці адбудуцца дадатковыя дэбаты паміж двума кандыдатамі, застаецца адкрытым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international