У Оршы спалілі аўтамабіль кандыдата ў дэпутаты ад АГП

2012 2012-09-11T13:41:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/auto-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Здымак сайта comments.ua

Здымак сайта comments.ua

У ноч на аўторак у вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна быў спалены аўтамабіль, які належыць кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 ад АГП Аляксею Ціханенкаву.

Пра прычыны гэтага інцыдэнт нічога не вядома. Але цікава тое, што гэта здарылася праз усяго некалькі гадзін пасля паказу запісу на абласным тэлебачанні дэбатаў, дзе ад імя Аляксея Ціханенкава выступаў яго давераная асоба Павел Левінаў. На думку тэлегледачоў, яго выступ глядзеўся нашмат больш пераканаўча асноўнага канкурэнта - старшыні Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Людмілы Дабрынінай.

Невядомыя разбілі ў машыне шкло і кінулі ў салон "кактэйль Молатава". Аўтамабіль знутры цалкам выгарэў. Справай займаецца Следчы камітэт па г. Орша.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international