Віцебская друкарня сабатуе замовы незалежных кандыдатаў

2012 2012-09-11T13:10:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/famina-gaurucikau-uliotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сенняшні дзень гатовыя толькі каляровыя улёткі для вонкавага размяшчэння

На сенняшні дзень гатовыя толькі каляровыя улёткі для вонкавага размяшчэння

Пяты дзень не могуць атрымаць замоўленыя ўлёткі віцебскія кандыдаты Алена Фаміна і Аляксей Гаўруцікаў. У іх склалася меркаванне, што друкарня марудзіць з выдачай накладу невыпадкова: на 11 верасня запланаваны тры сустрэчы з выбарцамі, падчас якіх і планавалася раздаваць дагэтуль не вырабленыя ўлёткі.

"На сенняшні дзень гатовыя толькі каляровыя улёткі для вонкавага размяшчэння ў вітрынах, установах і гэтак далей. Чорна-белыя ўлёткі, якія трэба раздаваць людзям, мы не можам атрымаць з мінулай пятніцы. Перад намі толькі выбачаюццца і просяць пачакаць то да наступнага вечара, то да наступнай раніцы, то яшчэ некалькі гадзінаў. Здаецца, гэта і называецца сабатажам", - гаворыць кандыдат па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў.

Сёння ён і Алена Фаміна, кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, плануюць правесці тры сустрэчы з выбаршчыкамі. Дзве на агітпляцоўках гораду, і яшчэ адну – у сярэдняй школе №45, на якую запрошаны і іхныя давераныя асобы – Аляксандр Мілінкевіч і Сяргей Парсюкевіч. Падчас такіх сустрэчаў раздаваць улёткі найбольш эфектыўна, лічаць кандыдаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international