Барыс Гарэцкі і Аляксей Трубкін у ноч з 22 на 23 снежня дзевяць гадзінаў правялі на памежным пераходзе Брузгі. У хлопцаў забралі кампутары
23.12.2006.
Як паведаміў Барыс Гарэцкі, сёння ноччу пры пераходзе памежнага пункту Брузгі, тры удзельніка праграмы імя К. Каліноўскага былі затырманыя на мяжы Беларусі і Польшчы. Барыса Гарэцкага, Аляксея Трубкіна і Аляксея Мартінкевіча затрымалі памежныя службы, затым іх дапыталі супрацоўнікі КДБ.“Пытанні тычыліся праграмы па якой мы навучаемся ў Польшчы, а таксама мясцовых выбараў, – гаворыць Б. Гарэцкі. – Мы ехалі у розных машынах і на мяжы сустрэліся выпадкова. Асабліва шкада нашу ўласную тэхніку – кампутары і дыскі, якія забралі. Зараз невядома, ці нам іх вернуць.”
Супрацоўнікі КДБ апісалі кампутары і канфіскавалі іх, патлумачыўшы, што тэхніку будуць правяраць на прадмет утрымання “антыдзяржаўнай інфармацыі”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











