Смаргонскі суд сёння разгледзіць скаргу кандыдата Мікалая Уласевіча

2012 2012-09-11T11:16:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Смаргонскі раённы суд 11 верасня павінен разгледзець скаргу кандыдата ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалая Уласевіча. Скарга кандыдата датычыць таго, што выступы Уласевіча былі знятыя з тэле- і радыёэфіра.

Гэтыя выступы, згодна заранёў усталяванаму графіку, павінны былі выйсці ў эфір 28 і 31 жніўня, аднак гэтага не адбылося. Ужо 29 жніўня, пасля таго, як выступ не прагучаў на абласным радыё, Уласевіч накіраваў адначасна ў акруговую і Цэнтральную выбарчую камісіі ліст, у якім прасіў высветліць прычыны. Таксама ён патрабаваў паведаміць, хто прыняў такое рашэнне і чаму пра яго не было паведамлена кандыдату.

31 жніўня Мікалай Уласевіч атрымаў адказ з акруговай камісіі, у якім яму паведамілі пра прычыну зняцця выступу з эфіру: “в связи с тем, что противоречит избирательному законодательству республики Беларусь, которое предпологает предвыборную агитацию и побуждение избирателей к участию в выборах, а не наоборот”. Пра тое, хто і калі прыняў такое рашэнне, акруговая камісія паведаміла, што не мае такіх звестак. ЦВК сваім парадкам паведаміла Уласевічу наступнае: “27.08.2012 состоялось  заседание Наблюдательного Совета по контролю за соблюдением порядка и правил проведения  предвыборной агитации в средствах массовой информации, на котором принято  решение по вопросу, касающемуся  предвыборных выступлений  кандидатов в депутаты  Палаты представителей Национального собрания  Республики Беларусь”. Далей Уласевічу была прапанавана электронная спасылка, па якой можна знайсці ўказанае рашэнне. Мікалай Уласевіч аднак не знайшоў там спасылкі на тое, што ж ён усё ж парушыў.

У такой сітуацыі Уласевіч вырашыў звярнуцца ў суд. Ён перакананы, што зняцце яго выступаў з эфіру з’яўляецца незаконным. Кандыдат сцвярджае, што рашэнні так званага Назіральнага савету не могуць быць абавязковымі, паколькі яго паўнамоцтвы ў Выбарчым кодэксе не прапісаныя. Уласевіч просіць суд выявіць службовыя органы ці асобы, якія прынялі рашэнне пра зняцце яго выступаў, і прызнаць іх рашэнне незаконным. Па-другое, ён просіць суд абавязаць дырэкцыю абласной тэлерадыёкампаніі выпусціць у эфір запісаны яго выступ як кандыдата, папярэдне паведаміўшы пра гэта слухачам і тэлегледачам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international